* * * * * * *
Гродзенскі музей Максіма Багдановіча распачынае праект “Спытай ў творцы!”і прапануе ўсім, каго цікавіць беларуская літаратура, задаць пытанні паэтам і пісьменнікам Гродзеншчыны. Усё, што Вас цікавіць пра творчы і жыццёвы шлях мастакоў слова, вы даведаецеся з іх вуснаў. Гэта можа быць як адраснае пытанне, так і агульнае для ўсіх сучасных паэтаў і пісьменнікаў. Адказы творцаў будуць запісаны на дыск, а таксама размешчаны на сайце музея. Задаць пытанні Вы зможаце пры дапамозе Internet, даслаўшы іх на e-mail: bogdanovich.gr@mail.ruабо на паштовы адрас музея: 230023 г. Гродна, вул. 1 Мая, 10. ДУК “Гродзенскі музей Максіма Багдановіча”.* * * * * * *
Кожны Ваш уклад захоўвае агульную спадчыну!!!




